![]() |
||
|
гiсторыя хваробы зачацце Фармацыя Medievil пачала сваё iснаванне напрыканцы 1998 г. у Менску, на Беларусi. Склад быў наступны: Bretors - гiтара, вакал; Svelt - гiтара, клавiшы; Trefoil - бубны; Xvost - бас. На той час лiдэрам i асноўным складальнiкам музыкi быў Bretors. У 2000-м годзе быў зроблены запiс дэбютнага дэма/альбома "Black Rat's Liturgy" - нестандартны sympho/death/black/heavy. Якасць запiсу была тыпова падпольная. Увосенi 2001 гурт распаўся на 2 склада - Medievil (Bes Trefoil i Xvost) i The Tzar (Bretors i Svelt). The Tzar неўзабаве спынiў iснаванне. Канцэпцыя Medievil iстотна змянiлася ў бок black metal. развiццё i самавызначэнне Пасля рэфармацыi ў складзе Bes Trefoil заняўся лiрыкай, гiтарай i вакалам; Xvost па-ранейшаму выконваў басовыя партыi, адначасна з тым цяпер ужо прымаючы ўдзел i ў напiсаннi музыкi. У вынiку, узiмку 2002 быў запiсаны сiнгл "Магiльны Сон", у якасцi прома-акцыi да рыхтуючагася поўнафарматнiка. Улетку 2002 г. каманда запiсала свой другi (першы пасля рэфармацыi) альбом "Across The Gloomy Realm". Запiс адбыўся ў студыi Bes'a "Pyre Rex" - уласна, увесь матэрыял i быў запiсаны iм самiм, за выключэннем некаторых басовых рыфаў, што зайграў Xvost. Напачатку 2003 г. за ўдарнымi месца заняў Basilisk. Хутка Xvost пакiдае гурт, матывуючы гэта зменай прыярытэтаў ды недахопам энэргii. Увесну вакансiю басiста заняў Aldagil, якi дагэтуль з'яўляўся ўдзельнiкам праэкта Kaduk i гурта Aeon Noctis. Напачатку 2004 г. Medievil скончылi працу над вiдэаклiпaм «К Чертям!», каторы, хаця i быў прадстаўлены на 1 Нацыянальным канале (БТ), але распаўсюджваўся выключна праз Iнтэрнэт з прычыны нефарматнасцi музыкi. Уласна, музыка Medievil - black metal, аднак з-за адсутнасцi неактуальных iдэалогiяў сярэдзiны 90-х было вырашана абмежавацца азначэннем "Black Art". сталасць Увосенi
2004 г. Bes Trefoil пачаў запiс "Atruta" у сваёй студыi Pyre
Rex. Як i на папярэднiм альбоме, усе iнструментальныя партыi ён выканаў
сам, за выключэннем басовых партый на песнях "Blood comes black"
i "In gloom and spikes". Падставай для гэтага стала геаграфiчная
аддаленасць удзельнiкаў гурта, калi ўсе жылi ў розных краiнах. Да сярэдзiны
вясны 2005 было запiсана ўсё, апроч ударных. У жнiўни 2005 Bes запiсаў
усе партыi бубноў на кiеўскай студыi Zaglada. Мастэрынг адбываўся у Pyre
Rex. У вынiку, да пачатка 2006 г. альбом "Atruta" быў гатовы.
©Bes Trefoil |
en|бел
|
|